У Слоніме павесіўся 20-гадовы вайсковец

У Слоніме павесіўся 20-гадовы вайсковец

5 верасня ў адной з вайсковых часцей Слонімскага гарнізона учыніў самагубства шараговец А. Арлоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны

Хлопцу было 20 гадоў, да заканчэння службы яму заставалася крыху больш за паўгода.

Паведамляецца, што прычынай суіцыду сталі асабістыя абставіны, не звязаныя з вайсковай службай.

Праверку па гэтым факце вядзе Следчы камітэт, у вайсковай часці працуе камісія Міністэрства абароны.

Сайт hronika.by удакладняе, што юнак зачыніўся і павесіўся ў памяшканні, дзе захоўваюцца інструменты.

Дарэчы, аналагічны выпадак ужо быў у гэтай самай часці пяць гадоў таму. У снежні 2013 года тут знайшлі павешаным 20-гадовага вайскоўца тэрміновай службы. Асноўнай версіяй тады таксама разглядалі самагубства па асабістых матывах.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі