У сераду ўначы будзе да -23

У сераду ўначы будзе да -23

У сераду, 22 снежня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі чакаецца невялікі снег, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 ніжэй за нуль, пры праясненнях чакаецца -18...-23, па паўднёвым захадзе будзе 8-10 марозу. Удзень прагназуецца ад -5 па захадзе да -12 па ўсходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі