У сераду ў Беларусі пераважна без ападкаў, будзе да 23-25 цяпла

У сераду ў Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі ў Брэсцкай вобласці. Там магчымыя і навальніцы. Вецер будзе паўночны, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, на поўдні краіны — да 14 цяпла. У дзённыя гадзіны будзе 18-23 градуса са знакам плюс, на поўдні — да 25-ці цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі