У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +16
![Дажджлівы травень / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-0205.jpg.webp?itok=UE5qnh1T)
Дажджлівы травень / pixabay.com
У сераду, 3 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень дажджы прагназуюцца месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — у многіх раёнах. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, у асобных раёнах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +1 па паўночным захадзе да +12 па паўднёвым усходзе Беларусі. Удзень чакаецца 10-16 вышэй за нуль.
![У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +16](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Q7VDuK6e3Zo.jpg.webp?itok=YSZ01vFl)
vk.com/belgidromet
![У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +16](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/QCZL-kpK01Q.jpg.webp?itok=E0VCKhr4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.