У сераду ў Беларусі чакаецца туман і да +11

У сераду ў Беларусі чакаецца туман і да +11

У сераду, 18 снежня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, у другой палове дня па Віцебскай вобласці — парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць ад нуля да 5 градусаў цяпла, удзень чакаецца 5-11 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі