У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

У сераду, 17 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі магчымыя і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 6-11 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе плюс 6-12 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 16 да 21 градуса цяпла (на поўдні — да плюс 24), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі