У сеціве прэзентаваны музычны праект "НЕрасстраляная паэзія"

У сеціве прэзентаваны музычны праект "НЕрасстраляная паэзія"

29 кастрычніка ў мінскім клубе "Бруге" пройдзе канцэртная прэзентацыя праекта "НЕрасстраляная паэзія". А сёння партал Tuzin.fm прадставіў аднайменны інтэрнэт-рэліз. 

Героямі праекта сталі беларускія літаратары, расстраляныя ў 29 кастрычніка 1937 года ў турме КДБ. Сучасныя музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, гурты TonqiXod,  Re1ikt, Akute, стварылі 12 песень на іх вершы. Выхад кожнай кампазіцыі суправаджаўся адкрытымі лекцыямі пра пісьменнікаў ад даследчыкаў літаратуры.  У Фэйсбуку з'явіліся старонкі памяці загінулых творцаў, а з друку выйшлі нататнікі, дзе ёсць цытаты з іх твораў.

 


Ініцыятар і прадзюсар праекту "НЕрасстраляная паэзія" Сяргей Будкін пра яго стварэнне і вынік:

 

У фінансавым плане гэта велічэзны правал: мы сабралі ўсяго 53% ад патрэбнай сумы, а мы заяўлялі 15 тысяч рублёў. Але ў маральна-гістарычным плане я цалкам задаволены тым, што адбываецца. Мы проста вярнулі ў прастору тыя асобы і тыя творы, пра якія амаль нічога не было вядома 80 гадоў. 

 


Мы вызначылі кола паэтаў, і размеркавалі іх вершы сярод удзельнікаў, творцаў, якім ёсць што сказаць свету і грамадству. Напрыклад, чытаю верш Анатоля вольнага "Я цябе пакахаў", і бачу, што гэта тэкст Ромы Жыгарава, проста песня не ўвайшла ў альбом "Дзевачкі і Космас"... Магічным чынам адбылося так, што кожны верш адпавядае нават эстэтыцы выканаўцаў. І кожная песня кладзецца стылістычна і ідэйна ў творчасць. 

Інтарэс да праекта ёсць, але ён крыху асцярожны. Зразумела, што дзейнасць некаторых паэтаў, якія за сваё кароткае жыццё паспелі выпусціць маленечкі зборнік вершаў, можа не ўяўляць інтарэс для грамадства. Але, калі на іх верш піша працяг Vincent, то натуральна, гэта працуе інакш. 

 


Усе музыкі адказваюць, што гэтыя песні абавязкова будуць выконвацца на іх канцэртах. Некаторыя збіраюцца ўключыць у будучыя альбомы. На жаль, не будзе кампакт-дыска з усімі трэкамі, бо мы не сабралі грошы на яго. Але ёсць інтэрнэт-рэліз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі