Вы тут

У самага тоўстага ката ў Беларусі ўзніклі праблемы са здароўем

Кот Пёрышка / Мінск-Навіны

Кот на імя Пёрышка, якога можна па праве лічыць самым тоўстым катом у Беларусі, спачатку важыў амаль 20 кг, пішуць "Мінск-Навіны". Пры гэтым сярэдняя вага ката складае ад 3 да 6 кг.

З дапамогай сваёй новай гаспадыні кот паступова скідаў лішнюю вагу, але потым пачаў імкліва губляць кілаграмы — з 17 да 13,8. Пёрышка страціў апетыт — магчыма, гэта здарылася з-за летняй спякоты.

Як высветлілі лекары, у Пёрышка ёсць праблемы з печанню і яму неабходна лячэнне. Кату ставілі кропельніцы, цяпер ён знаходзіцца на стацыянарным лячэнні. І хоць ён зноў пачаў есці, аналізы ката не сталі лепшымі.

Аб тым, як адчувае сябе Пёрышка цяпер, можна даведацца ў яго сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.