У розных краінах паведамляюць пра збой Skype

У розных краінах паведамляюць пра збой Skype

У розных краінах свету карыстальнікі Skype паведамляюць пра збой у працы месенджара. Праблема ўзнікла з наладкамі статусу карыстальнікаў. Усе кантакты карыстальнік бачыць у статусе афлайн, таму не можа звязацца з імі праз відэа- і аўдыёсувязь. Пры гэтым працягвае дзейнічаць функцыя імгненных паведамленняў. Таксама карыстальнікі не можа змяніць і ўласны статус.

Інфармацыя пра збой у Skype стала з'яўляцца пасля 11-й гадзіны паводле беларускага часу.

Прадстаўнікі месенджара прынеслі свае прабачэнні за нязручнасці. Яны заявілі, што працуюць над выпраўленнем непаладак. Прычына збою не паведамляецца. Карыстальнікам прапанавалі на час непаладак карыстацца анлайн-версіяй месенджара — https://web.skype.com.

"У некаторых з вас могуць узнікнуць праблемы са Skype, і вы можаце не быць анлайн. Мы выявілі праблемы з наладкамі статусу. Пацярпелыя карыстальнікі не могуць змяніць свой статус, іх кантакты будуць бачныя як афлайн. І яны не змогуць зрабіць званок. Паведамленні па-ранейшаму дастаўляюцца, як звычайна. Гэтая праблема не датычыць Skype для Web, які можна выкарыстоўваць для званкоў і адпраўкі паведамленняў. Мы працуем над вырашэннем гэтай праблемы і спадзяемся, што зможам выправіць яе бліжэйшым часам. Калі ласка, прыміце нашыя прабачэнні за нязручнасці", — гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Дарэчы, як нагадвае РБК, адзін з самых значных збояў у працы Skype быў у жніўні 2007 года: тады сэрвіс быў недаступны 48 гадзін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі