Вы тут

У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь паднялася на пяць пазіцый

Акцыя журналістаў за свабоду прэсы, 2020 год / Еўрарадыё

Беларусь за год у рэйтынгу свабоды прэсы паднялася на 5 радкоў: цяпер наша краіна на 153-м месцы (была на 158-м). 

Гэты рэйтынг штогод публікуе міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF). Яго публікацыя прымеркаваная да Міжнароднага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.

Тое, што наша краіна паднялася ў рэйтынгу, тлумачыцца тым, што некаторыя краіны (напрыклад, Расія і Нікарагуа) прыкметна пагоршылі свае пазіцыі ў параўнанні з 2021-м. Калі ж глядзець па балах, то паказчыкі Беларусі горшыя, чым год таму. 

Наша краіна прадказальна ўвайшла ў "чырвоную зону" рэйтынгу. Цяпер Беларусь побач з дзяржавамі, дзе незалежныя медыя фактычна забароненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.