У рэгіёнах Беларусі пачаў даражэць праезд у грамадскім транспарце

У рэгіёнах Беларусі пачаў даражэць праезд у грамадскім транспарце

У Брэсцкай вобласці падаражэў праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Гэта прадугледжана рашэннем аблвыканкама, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. У адпаведнасці з ім, праезд на звычайных і хуткасных маршрутах падаражэў на 5 капеек — з 55 да 60, а на экспрэсных — з 65 да 70 капеек.

У рэгіёнах Беларусі пачаў даражэць праезд у грамадскім транспарце
pravo.by

Партал TUT.by інфармуе, што ў бліжэйшы час прымуць рашэнне пра павышэнне кошту на праезд у грамадскім транспарце і ў іншых рэгіёнах краіны (у Віцебскай вобласці — да канца года). Чакаецца, што квіткі падаражэюць і ў Мінску, дзе апошні раз такое было ў лістападзе 2017 года — на 5 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі