Вы тут

У размаляванні чырвонай фарбай помніка Пушкіну падазраюць маладафронтаўца

Помнік Пушкіну ў Мінску / minsknews.by

У Мінску затрыманы маладафронтавец 25-гадовы Піліп Шаўроў, напісаў у Facebook Павел Севярынец. Яго падазраюць у размаляванні чырвонай фарбай помніка паэту Аляксандру Пушкіну. Расійскае пасольства раней назвала здарэнне ў беларускай сталіцы "актам вандалізму", была распачата крымінальная справа.

Міліцыя затрымала Шаўрова ўдзень 19 студзеня. Яго падазраюць не толькі ў размаляванні помніка Пушкіну, але і ў нанясенні графіці "Свабоду палітвязням!". Маладафронтавец знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Піліп Шаўроў — ураджэнец Віцебска, скончыў юрфак БДУ, жанаты.

Помнік Пушкіну стаіць у Мінску ў скверы на беразе Свіслачы, недалёка ад Дома Масквы.

Піліп Шаўроў / facebook.com/pilip.shaurou

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.