Вы тут

За расфарбаваныя рукі Пушкіна Філіпу Шаўрову пагражае да 6 гадоў калоніі

Помнік Пушкіну ў Мінску / minsknews.by

Маладафронтаўцу Філіпу Шаўрову выстаўлена канчатковае абвінавачванне — хуліганства і хуліганства, учыненае паўторна. Яму пагражае да 6 гадоў зняволення, паведамляе сайт spring96.org. Хлопца затрымалі ў студзені 2020-га за расфарбаваныя рукі помніка расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў Мінску. Пасля з'явіліся яшчэ два эпізоды — графіці "Свабоду Севярынцу" і малюнак бел-чырвона-белага сцяга на помніку загінулым міліцыянерам. Агульная шкода ад яго дзеянняў ацэненая на суму амаль 229 рублёў.

Шаўроў па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. 20 сакавіка заканчваецца двухмесячны тэрмін утрымання пад вартай і яго найхутчэй працягнуць.

Помнік Аляксандру Пушкіну ў Мінску размалявалі чырвонай фарбай у студзені 2020-га. Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што гэта зрабіў ён. На акцыю адрэагавала расійскае пасольства ў Беларусі, якое назвала яе "актам вандалізму".

Філіп Шаўроў / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.