Вы тут

У МУС заявілі, што маладафронтавец Шаўроў здаўся сам

Філіп Шаўроў / Facebook

У МУС Беларусі паведамілі пра затрыманне мужчыны, які размаляваў у Мінску помнік паэту Аляксандру Пушкіну (чырвонай фарбай былі выпэцканы рукі). У Telegram прэс-служба міліцыі сцвярджае, што "у нядзелю, 19 студзеня, у Цэнтральнае РУУС сталіцы прыйшоў 25-гадовы працуючы мінчук і прызнаўся ў тым, што гэта менавіта ён размаляваў помнік". Матыў ён не патлумачыў, але распавёў пра тое, што прадумаў акцыю, а пасля яе завяршэння закапаў балоны ад фарбы. Цяпер з ім працуюць следчыя. Адзначаецца, што раней ён "неаднаразова парушаў заканадаўства і ўжо прыцягваўся да адказнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Балоны з фарбай, якія знайшла міліцыя