У Чарнігаве дэмантавалі помнік Пушкіну

Помнік Пушкіну ў Чарнігаве / Вікіпедыя
Помнік Пушкіну ў Чарнігаве / Вікіпедыя

Чарнігаўскія ўлады дэмантавалі бюст рускага паэта і перадалі на захоўванне ў мясцовы музей. Ён прастаяў у адным з паркаў у цэнтры Чарнігава 121 год.

Раней яго ўжо здымалі з пастамента — у 2017-м гэта спрабавалі зрабіць злодзеі, каб здаць на метал. Больш за тое, ля помніка Пушкіну тады ўстанавілі відэаназіранне, каб прадухіліць магчымыя эксцэсы. Цяпер жа бюст прыбралі канчаткова.

Гэта не першы знос помнікаў Пушкіну ва Украіне. У пачатку красавіка такі помнік знеслі ў Цярнопалі на захадзе Украіны. Такое рашэнне было прынята з-за вайны, якую Расія аб'явіла Украіне, і зверстваў, якія расійскія салдаты ўчыняюць на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта гаворыцца на сайце Тэрнопальскай гарадской рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі