У Расію не прапусцілі 12 тон малочнай прадукцыі з Беларусі

У Расію не прапусцілі больш за 12 тон беларускай малочнай прадукцыі. Здарылася гэта ў пункце пропуску "Чырвоная горка" на Смаленшчыне. Інспектары Рассельгаснагляду выявілі парушэнні, якія сведчылі аб адсутнасці гарантый бяспекі прадукцыі і недастатковым кантролі за пастаўкай з боку ветэрынарнай службы.

Як інфармуе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, каля 2 тон стырылізаванага малака для дзіцячага харчавання везлі з Ваўкавыска, пасведчання якасці прадукцыі не было. Таксама не прапусцілі ў Расію 10 тон згушчонага малака з Рагачова. Прычынай называецца тое, што ў грузавіку не падтрымліваўся належны тэмпературны рэжым. Акрамя таго, на індывідуальнай упакоўцы адсутнічала этыкетка з маркіроўкай.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі