У расійскім Белгарадзе прагучала каля 10 выбухаў

Наступствы падзення абломкаў ракет у Белгарадзе / мясцовыя тг-каналы
Наступствы падзення абломкаў ракет у Белгарадзе / мясцовыя тг-каналы

У расійскім Белгарадзе сёння прагучала каля 10 выбухаў. Там працавала сістэма супрацьпаветранай абароны. Пасля гэтага на горад упалі аскепкі ракет.

Афіцыйнага пацверджання няма, але мясцовыя тг-каналы паведамляюць пра аднаго загінулага і 4 параненых. А жыхарам Белгарада нават дашлі СМС аб неабходнасці спусціцца ў падвалы.

Гэта далёка не першы выпадак выбухаў у выніку працы СПА на тэрыторыі РФ. Расійскі бок абвінавачвае ва ўсім Украіну і яе беспілотнікі, украінскі — выбраў тактыку тролінга: не пацвярджае, але і не аспрэчвае сваё дачыненне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі