У Расіі сёння пачынаецца чэмпіянат свету па футболе

У Расіі сёння пачынаецца чэмпіянат свету па футболе

Сёння ў Расіі пачнецца чэмпіянат свету па футболе. Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў Маскве, пачатак у 17.30.

На адкрыцці турніру гаспадары чакаюць больш за 20 кіраўнікоў дзяржаў свету. Як стала вядома напярэдадні, цырымонію адкрыцця збіраецца наведаць і Аляксандр Лукашэнка

Між тым, шмат хто байкатуе гэтае спартовае свята з палітычных прычынаў. На адкрыццё не прыедзе ні адзін з кіраўнікоў краін Еўрасаюза. 46 дэпутатаў Еўрапарламента падпісалі ліст да кіраўнікоў Еўрасаюза з заклікам да байкоту. Прычынай яны назвалі агрэсіўныя дзеянні Расіі ва Украіне і Сірыі, атручанне Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі, дэзінфармацыйныя кампаніі Масквы і г.д.

Ва ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату прымуць удзел брытанскі спявак Робі Уільямс, расійская оперная спявачка Аіда Гарыфуліна і двухразовы чэмпіён свету бразілец Раналда

Першы матч чэмпіянату пачнецца ў 18.00. На ім сустрэнуцца гаспадары — зборная Расіі і зборная Саудаўскай Аравіі.

Чэмпіянат пройдзе ў 11 гарадах Расіі. Фінальны матч адбудзецца 15 ліпеня на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі