У Мінску пацвердзілі, што Пуцін запрасіў Лукашэнку на "Лужнікі"

У Мінску пацвердзілі, што Пуцін запрасіў Лукашэнку на "Лужнікі"

У Мінску пацвердзілі, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Маскву на стадыён "Лужнікі". 14 чэрвеня там пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе. Спачатку пра тое, што Лукашэнка будзе ў чацвер у расійскай сталіцы, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Пазней інфармацыю пацвердзіла і прэс-сакратар беларускага кіраўніка Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць і цырымонію, і матч адкрыцця сусветнага першынства, інфармуе БЕЛТА.

14 чэрвеня ў Маскву прыедуць кіраўнікі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Азербайджана, Арменіі і іншых краін. Еўрапейскія краіны будуць прадстаўленыя кіраўнікамі Беларусі і Малдовы.

Як вядома, зборная Беларусі яшчэ ніколі не прабівалася ў фінальную частку чэмпіянату свету (як і кантынентальнага першынства). Калісьці там гулялі толькі асобныя беларускія футбалісты, якія выступалі за зборную СССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі