У Расіі набіраюць дружыннікаў, каб патрулявалі мяжу з Беларуссю

У Расіі набіраюць дружыннікаў, каб патрулявалі мяжу з Беларуссю

У Смаленскай вобласці Расіі набіраюць народныя добраахвотныя і казачыя дружыны для кантролю мяжы з Беларуссю і дапамогі памежнікам. Як піша рэсурс mspring.online, такое рашэнне прыняла адміністрацыя Хіславіцкага раёна і яна спасылаецца на пастанову ўраду Расіі “Аб парадку далучэння грамадзянаў да абароны дзяржаўных межаў”.

Выданне мяркуе, што адной з прычынаў такога рашэння стаў 30-дзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў, які цяпер увалі ў Беларусі: маўляў, расійскія ўлады ўстурбаваныя тым, што кожны еўрапеец цяпер можа лёгка трапіць на тэрыторыю РФ.

Апроч таго, дружыннікі маюць змагацца з кантрабандай гэтак званых “санкцыйных” прадуктаў, якія забароненыя да ўвозу ў Расію. Толькі за паўгода на тэрыторыі памежнай з Беларуссю Смаленскай вобласці канфіскавалі і знішчылі амаль 9 тонаў такіх прадуктаў.

Дружыннікі змогуць удзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах на мяжы, яны атрымаюць пасведчанні і нагрудныя знакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі