У Расіі будуць судзіць стваральнікаў буйной фінансавай піраміды

У Санкт-Пецярбургу стваральнікі фінансавай піраміды адкажуць за афёру на 100 мільёнаў рублёў (больш за 3 мільёна долараў ЗША), паведамляе metronews.ru





Па дадзеных следства, махінатары падманулі каля 500 чалавек з розных гарадоў Расіі, Беларусі, Украіны, Латвіі і Малдовы.





Паводле следства, цягам двух гадоў былі заснаваныя тры закрытыя акцыянерныя таварыствы і шэраг фірмаў, у якія пад выглядам розных прывабных прапаноў прыцягваліся грошы з падманутых людзей.



Крымінальная справа па гэтым факце складае 126 тамоў.