У Расіі адмянілі адтэрміноўку ад мабілізацыі для бацькоў з трыма дзецьмі

Мабілізацыя ў Расіі / Twitter
Мабілізацыя ў Расіі / Twitter

У Міністэрстве абароны Расіі пацвердзілі, што адтэрміноўка ад мабілізацыі для шматдзетных бацькоў з трыма дзецьмі больш не дзейнічае. Рэсурс Daily Storm датэлефанаваўся на гарачую лінію Мінабароны.

"Для бацькоў з чатырма дзецьмі адтэрміноўка прадастаўляецца, з трыма — пытанне яшчэ прапрацоўваецца. Як толькі будзе вядома, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны пра гэта паведаміць", — сказаў прадстаўнік ведамства.

Аб адмене адтэрміноўкі для бацькоў з трыма дзецьмі заявіў і ваенны камісар Забайкальскага краю Юрый Шувалаў. Па яго словах, рашэнне аб прадастаўленні адтэрміноўкі шматдзетным бацькам было адменена начальнікам Генеральнага штаба яшчэ 21 снежня.

У пачатку студзеня Deutsche Welle са спасылкай на экспертаў пісала, што новая хваля мабілізацыі ў Расіі можа пачацца ўжо ў студзені. Новыя сілы патрэбныя для удзелу ў падрыхтоўцы наступу ВС РФ ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі