У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 28-30 цяпла

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 28-30 цяпла

У пятніцу, 18 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 14-20 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 21-28 цяпла, на поўдні месцамі да 30 градусаў.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі