У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 27-29 цяпла

У пятніцу, 12 чэрвеня, у Беларусі не будзе ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, месцамі — 12-14 цяпла, у дзённыя гадзіны — 22-27 градусаў са знакам плюс, у Брэсцкай вобласці — да 29 цяпла.

БЕЛТА інфармуе, што сіноптыкі папярэджваюць пра высокую пажаранебяспеку, якая чакаецца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны 12-14 чэрвеня. У асобных раёнах Гомельскай вобласці прагназуецца надзвычайная пажаранебяспека.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі