У пятніцу ў Беларусі будзе да +28

Травень, ілюстрацыйнае фота

Травень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 24 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. Удзень па захадзе Беларусі чакаецца парывісты вечер, месцамі пры навальніцах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +22...+28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі