У пятніцу ў Беларусі будзе да -10 градусаў

У Беларусі змяняецца надвор'е

У Беларусі змяняецца надвор'е / pixabay.com

Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах Беларусі ў пятніцу, 15 снежня. Месцамі прагназуецца снег (на паўночным усходзе — амаль па ўсёй тэрыторыі). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 градуса на захадзе краіны да -10 на паўночным усходзе (у Мінску — 4-6 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -5 да +1 (у сталіцы — ад -1 да -3 градусаў).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу, а ў нядзелю пацяплее — да +7 у дзённыя гадзіны, у пачатку наступнага тыдня — да +9.

У пятніцу ў Беларусі будзе да -10 градусаў
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Беларусі будзе да -10 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі