Сёння Лукашэнка правядзе важную нараду і без "манілаўшчыны"

30 студзеня кіраўнік дзяржавы папярэдзіў чыноўнікаў, якія запрошаныя на мерапрыемства і рыхтуюць даклады, пра недапушчальнасць прыхарошвання сітуацыі і зводу размовы ад галоўнай тэмы ў бок.



"Для нас вельмі важна, каб гэты сектар працаваў, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Рана ці позна мы ўсё роўна запусцім гэтыя прадпрыемствы як запланавана. Галоўнае пытанне — рэалізацыя прадукцыі. І сёння гэта павінны быць не намеры ў прадпрыемстваў, а канкрэтна прапрацаваныя калі не кантракты, дык перадкантрактныя прапановы. Гэта вельмі важна. Таму што мы вырабім велізарную колькасць прадукцыі і нам яе няма куды будзе падзець".



Кіраўнік Беларусі папярэдзіў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, каб не было "манілаўшчыны", бо ён ведае "вельмі дэтальна, што адбываецца на кожным прадпрыемстве".



Нагадаем, летась сітуацыя ў дрэваапрацоўчай галіне, яе мадэрнізацыі была пад асаблівай увагай Аляксандра Лукашэнкі. Праблемы, якія не былі вырашаныя на "Барысаўдрэве", прывялі да шэрагу гучных адставак, у тым ліку старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі