У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +28

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +28

У пятніцу, 17 ліпеня,  у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а ўдзень і ў асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +22...+28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі