У пятніцу будзе 20-25 цяпла, пройдуць дажджы з навальніцамі

У пятніцу будзе 20-25 цяпла, пройдуць дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, у Беларусі хмарнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах будзе туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 20-25 градусаў, а на ўсходзе будзе толькі плюс 17-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі