У пятніцу Аляксандр Лукашэнка выкажацца пра будаўнікоў і будаўніцтва

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка выкажацца пра будаўнікоў і будаўніцтва

23 лістапада Аляксандр Лукашэнка завітае на рэспубліканскі семінар-нараду, прысвечаную павышэнню эфектыўнасці будаўнічага комплексу нашай краіны. Мерапрыемства пачалося ў чацвер з практычных заняткаў і наведвання шэрагу аб'ектаў. На пятніцу запланаванае пленарнае пасяджэнне, яго будзе весці кіраўнік дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што на семінар-нараду запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы краіны, міністры, кіраўнікі з рэгіёнаў, прадстаўнікі будаўнічай галіны, памочнікі Лукашэнкі, кіраўнікі прафсаюзаў, банкаў, грамадскіх аб'яднанняў і нават рэктары ВНУ. Гаворка пойдзе пра існуючыя праблемы ў галіне і пра перспектывы яе развіцця.

Раней на падобных мерапрыемствах з удзелам кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалася сітуацыя ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы і ў аграпрамысловым комплексе краіны.

На відэа 2013 года — выказванне Лукашэнкі пра тагачасную сітуацыю ў будаўнічай галіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі