У праўладны "Беларускі саюз жанчын" хочуць пачаць прымаць мужчын

Эмблема Саюза жанчын

Эмблема Саюза жанчын / sb.by

Праўладны "Беларускі саюз жанчын" (БСЖ), хутчэй за ўсё, памяняе статут і пачне прымаць мужчын у свае шэрагі. Гаворка пра гэта зайшла падчас сустрэчы кіраўніцтва арганізацыі з фіналісткамі конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын "Краса Беларусі", піша афіцыёзнае выданне "СБ. Беларусь сегодня".

Старшыня Кармянскай раённай арганізацыі БСЖ, шматдзетная маці Вольга Сафроненка пахвалілася, быццам у раёне так шмат першасных арганізацый Саюза, што мужчыны зайздросцяць.

Кіраўніца БСЖ, дырэктарка тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская ў адказ на гэта сказала, што Саюз жанчын, імаверна, зменіць статут: "Гэта вельмі добра, таму што мужчынская дапамога жанчынам патрэбна і важная. Мы ўжо казалі пра тое, што трэба ў наш Статут унесці змены, каб у БСЖ можна было прымаць і мужчын".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.