У Беларусі рыхтуюць закон аб валанцёрах

Валанцёрства, ілюстрацыйнае фота

Валанцёрства, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі рыхтуюць закон аб валанцёрах. Гэта робіцца, каб "зрабіць валанцёрства рухомым, але арганізаваным", заяўляе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў.

Маўляў, валанцёрская дзейнасць шмат у чым застаецца па-за прававым полем, і цяпер трэба вырашыць, хто адказвае за валанцёра.

"Грамадская арганізацыя, якая прыцягвае валанцёра, будзе абавязаная яго застрахаваць, калі будзе пагроза фізічнаму стану, пагроза жыццю. І павінна будзе праінструктаваць, экіпіраваць яго, каб ён сабе не нашкодзіў", — расказвае Шаўцоў.

Калі валанцёр пасля гэтага пагодзіцца на ўдзел у акцыі, то з арганізацыі здымаецца адказнасць за яго жыццё. То бок, паводле Шаўцова, новы закон павінен упарадкаваць працу аганізацый і валанцёраў.

Праект закону знаходзіцца ў Палаце прадстваўнікоў.

Валанцёр — чалавек, які добраахвотна і бясплатна дапамагае людзям, арганізацыям або грамадству. Ён сам вырашае, каму, як і дзе дапамагаць. Дзяржава можа кантраляваць валанцёрскую дзейнасць праз законы і правілы, але не кіраваць самімі валанцёрамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.