Паглядзіце, якую схему аўтобусных маршрутаў Рэчыцы намаляваў энтузіяст

Аўтобусы

Аўтобусы / LookByMedia

Жыхар Рэчыцы прадставіў схему аўтобусных маршрутаў горада. Паводле яго слоў, ён не з’яўляецца дызайнерам, але транспарт — яго хобі.

Посмотрите, какую схему автобусных маршрутов Речицы нарисовал энтузиаст

На такі крок яго падштурхнула тое, што ў горадзе да гэтага часу няма паўнавартаснай схемы руху. На сайце аўтапарка размешчана розная інфармацыя, але не сама схема, а ў інтэрнэце можна знайсці толькі карту з маркерамі, якая не выконвае навігацыйнай функцыі.

Посмотрите, какую схему автобусных маршрутов Речицы нарисовал энтузиаст

Паводле слоў аўтара ідэі, новая схема пабудавана паводле прынцыпу спрошчання: без строгай арыентацыі "поўнач-поўдзень", з улікам таго, што маршруты Рэчыцы выцягнуты з захаду на ўсход.

Важную ролю адыгрывае іерархія: частыя маршруты вылучаны больш тоўстымі лініямі, радзейшыя — танчэйшымі. Аналагічная сістэма ўжыта і для прыпынкаў: ад звычайных да буйных канчатковых, пазначаных фінішным сцяжком.

Схема распрацавана пад вертыкальны фармат — для размяшчэння ў аўтобусах, на прыпынках і ў друкаваным выглядзе. У якасці арыенціраў выкарыстаны Дняпро і Ведрыч, якія натуральна падзяляюць гарадскія раёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.