У Польшчы знайшлі цела беларуса без галавы

42-гадовы мужчына, верагодна, стаў ахвярай трагічнага выпадку.



Паліцэйскіх выклікаў на месца здарэння кіроўца, які не паспеў затармазіць і праехаўся па нагах мужчыны, што ляжаў каля дарогі. Аднак ужо на той момант цела чалавека не мела галавы. За некалькі метраў ад цела паліцэйскія знайшлі і саму галаву. У кішэнях загінулага паліцыянты знайшлі ключы з нумарам фуры. Калі фуру знайшлі і пачалі яе агляд, да паліцэйскіх падышоў іншы кіроўца і паведаміў, што разам з загінулым выпіваў у той дзень. Сам ён лёг спаць, а калега пайшоў на шпацыр.



Пра здарэнне польскія праваахоўнікі паінфармавалі беларускую амбасаду. Зараз высвятляюцца акалічнасці здарэння, паведамляюць польскія СМІ.



Фота — tumix.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі