Вы тут

У плаўках і ў форме: напалеонаўскія рэканструктары пераправіліся цераз Бярэзіну

Парад рэканструктараў на вуліцах Барысава / Еўрарадыё

23 лістапада ў Барысаве прайшоў парад рэканструктараў напалеонаўскай эпохі "Бярэзіна 2019". Ён пачаўся ля гарадскога вакзала і скончыўся каля помніка "Батарэі" на праспекце Рэвалюцыі — там, дзе захаваліся рэшткі земляных умацаванняў, пабудаваных у 1812 годзе. Марш ваенна-гістарычных рэканструктараў "агучваў" аркестр парашутнага палка з Тулузы.

Рэканструктары разыгралі "баталію" на перадмаставым умацаванні "Батарэяў", потым паказалі пастановачны бой на барысаўскім пляжы. 

Аркестр парашутнага палка з Тулузы / Еўрарадыё
Напалеонаўскія рэканструктары ў Барысаве / Еўрарадыё
Ленин указывает реконструкторам направление / Еврорадио

Але цвіком праграмы стаў выхад "маржоў", якія пераплылі халодную Бярэзіну — таксама пад музыку ваеннага аркестра.

Усё гэта было прысвечана 207-й гадавіне пераходу войскаў Напалеона праз Бярэзіну. У Францыі падзеі тых часоў ўспрымаюцца як нацыянальная трагедыя, а слова "Бярэзіна" стала сінонімам катастрофы.

Уночы на 25 лістапада 1812 года пантанёры пад камандаваннем генерала Эбле навялі дзве пераправы праз раку і тым самым фактычна выратавалі Вялікую армію Напалеона, якая адыходзіла з Масквы. Падзеі адбываліся ў 23-градусны мароз. Выжыў толькі адзін з 400 пантанёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.