У Паўночнай Карэі на ядзерным палігоне абрынуўся тунэль, загінулі 200 чалавек
У Паўночнай Карэі на ядзерным палігоне абрынуўся тунэль, загінулі 200 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне The Daily Telegraph, якое спасылаецца на звесткі японскіх і паўднёвакарэйскіх СМІ. Адзначаецца, што 100 чалавек загінулі адразу, яшчэ 100 — падчас выратавальнай аперацыі, калі адбыўся чарговы абвал. Не выключана, што здарэнне паўплывала на радыяцыйную сітуацыю ў раёне палігона. Улады КНДР пра здарэнне нічога не паведамляюць.