Вы тут

У паўфінале экстралігі хакеісты "Юнацтва" выйгралі ў "Дынама-Маладзечна" — 4:1

"Прессбол"

Хакеісты мінскага "Юнацтва" выйгралі ў "Дынама-Маладзечна" ў першым паўфінальным матчы плэй-оф экстралігі — 4:1 (3:1, 0:0, 1:0).

Гульня адбылася 19 сакавіка ў "Чыжоўка-Арэне". Лік у ёй на 14-й хвіліне адкрыў гадаванец Міхаіла Захарава Усевалад Кашкар. Праўда, праз дзве хвіліны дынамавец Максім Слыш зраўняў лік — 1:1. Але гульцы "Юнацтва" яшчэ ў першым перыядзе здолелі закінуць яшчэ дзве шайбы. Іх аўтарамі сталі Сяргей Дрозд і Міхаіл Стэфановіч.

Другі перыяд атрымаўся безгалявым, а ў трэцім Станіслаў Лапачук замацаваў перавагу "Юнацтва", забіўшы чацвёртую шайбу. 

Дарэчы, цяжкую траўму атрымаў падчас гульні нападнік "Юнацтва" Максім Парфеявец: яго давялося выносіць з пляцоўкі на насілках. 

20 сакавіка сваю паўфінальную серыю пачнуць гродзенскі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр".