У парку "Вялікі Камень" могуць з'явіцца кітайскія ваенныя прадпрыемствы

У парку "Вялікі Камень" могуць з'явіцца кітайскія ваенныя прадпрыемствы

1 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяо Яцынам.

Лукашэнка нагадаў, што сёлета адзначаецца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж нашымі краінамі. "Да гэтай даты мы падышлі з высокай інтэнсіўнасцю кантактаў, сумесных мерапрыемстваў, выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства паміж Мінскам і Пекінам", — цытуе яго словы прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што Кітай з'яўляецца стратэгічным партнёрам нашай краіны. 

Дарэчы, ён не выключае, што на тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень" могуць з'явіцца прадпрыемствы сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Умацаванне ваенна-тэхнічнай супрацы Лукашэнка назваў адным з напрамкаў для развіцця ўзаемадзеяння. 

"Цалкам магчыма і нядрэнна было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк", — заявіў беларускі кіраўнік.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу буйных кітайскіх карпарацый, большасць з якіх — акцыянеры і рэзідэнты парку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі