Вы тут

У панядзелак вада ў Венецыі пачне адступаць

Венецыя / Reuters

Ёсць надзея, што ў панядзелак вада ў Венецыі пачне адступаць. І яе максімальны ўзровень будзе дасягаць не больш метра. Такія звесткі мае гарадскі цэнтр маніторынгу прыліваў. У наступныя дні гэты працэс можа працягнуцца.

Дагэтуль прагнозы былі песімістычныя, чакалася, што ўзровень затаплення будзе павялічвацца і ў нядзелю дасягне 1,6 метра. Аднак гэтага не адбылося.

Паводка, якая затапіла Венецыю — другая па велічыні ў гісторыі. Страты ад яе могуць дасягнуць мільярда еўра. Улады абяцаюць кампенсацыі жыхарам горада і бізнесу — вада затапіла кватэры, офісы, склады і крамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.