У панядзелак у Беларусі прагназуюць ад 0 да +5 і мокры снег

У панядзелак у Беларусі прагназуюць ад 0 да +5 і мокры снег

23 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах магчымыя невялікія ападкі: мокры снег, дождж. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 (па поўначы будзе ад -8) да +3 градусаў. Удзень чакаецца 0...+5 градусаў.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі