У панядзелак у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

20 ліпеня ўначы і зранку на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах моцныя. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны. Месцамі яго парывы ​​могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 19 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +17...+23 градусы, у паўднёва-ўсходніх раёнах — 24-28 градусаў вышэй за нуль.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі