У панядзелак на поўдні Беларусі чакаецца моцны мокры снег

У панядзелак на поўдні Беларусі чакаецца моцны мокры снег

У панядзелак, 14 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Уначы на поўдні нашай краіны прагназуецца моцны мокры снег, слабы галалёд, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы парывы ветру ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то на працягу панядзелка яна будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца не зусім зімняе надвор'е, тэмпература перавышае норму на некалькі градусаў.

Фота: БЕЛТА

У панядзелак на поўдні Беларусі чакаецца моцны мокры снег

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі