У панядзелак на паўночным усходзе Беларусі будзе мокры снег

У панядзелак на паўночным усходзе Беларусі будзе мокры снег

У панядзелак, 16 лістапада, на паўночным усходзе Беларусі будуць дажджы з мокрым снегам. Ападкі ў выглядзе дажджу прагназуюцца месцамі ў іншых рэгіёнах нашай краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя туман і слабы галалёд. Вецер будзе паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 2 да 4 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла.

Фота: БЕЛТА

У панядзелак на паўночным усходзе Беларусі будзе мокры снег

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі