У панядзелак будзе дождж і моцны вецер, але дастаткова цёпла
У бліжэйшыя суткі, 18 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць дажджы, уначы і раніцай — навальніцы.
Вецер будзе ўсходні з пераходам на заходні, моцны і парывісты. Тэмпература паветра цягам сутак складзе 12-18 градусаў са знакам плюс, удзень на паўднёвым усходзе будзе 19-22 градуса.
На паўночным захадзе чакаюцца моцныя дажджы, у многіх раёнах вецер узмацніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду, раніцай і ўдзень на заходняй палове — да 21-24 метраў за секунду.
Сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.