У Палтаве дзяўчына параніла дзвюх настаўніц школы з арбалета

Арбалет, з якога былі параненыя педагогі​ / unian.net
Арбалет, з якога былі параненыя педагогі​ / unian.net

19-гадовая дзяўчына параніла з арбалета дзвюх настаўніц сярэдняй школы ў Палтаве (Украіна) — паліцыя завяла справу па артыкуле "Замах на наўмыснае забойства" КК, паведамляе unian.net.

Настаўніцы атрымалі траўмы рознай ступені. Адной страла трапіла ў руку, другой — у тулава. Педагогам аказана медыцынская дапамога, пагрозы для іх жыцця няма.

Паведамленне аб тым, што на тэрыторыі школы № 11 Палтавы невядомая дзяўчына параніла дзвюх настаўніц, паступіла ад грамадзян у панядзелак, 6 верасня.

Паліцэйскія затрымалі зламысніцу і ўстанавілі яе асобу. Гэта мясцовая жыхарка, 2002 года нараджэння. Зараз правяраецца інфармацыя аб тым, што дзяўчына раней вучылася ў гэтай школе і мае крыўду на настаўніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі