У Оршы начальнік міліцыі прыйшоў на працу і памёр
![Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся з ветэранамі міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/veterany.jpg.webp?itok=nuLWme10)
Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся з ветэранамі міліцыі / orshanka.by
У Оршы на працоўным месцы памёр 48-гадовы начальнік мясцовай міліцыі палкоўнік Сяргей Барвянкоў. Як піша @orshaeu, у яго былі праблемы з сэрцам. Адбылося гэта 4 лютага.
Пад кіраўніцтвам Барвянкова ў горадзе ў 2020-м і ў наступныя гады праходзілі рэпрэсіі. Раней ён кіраваў міліцыяй у Талачыне.
Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся ў Оршы з ветэранамі міліцыі, уручаў ім падарункі.
![У Оршы начальнік міліцыі прыйшоў на працу і памёр](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/veterany3.jpg.webp?itok=13speJSg)
orshanka.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.