У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом
![У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1212.jpg.webp?itok=IA8ze7Js)
Удзень 13 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю будзе воблачна, уначы месцамі прагназуюцца ападкі — пераважна мокры снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег, дождж, па паўднёвым захадзе месцамі моцны мокры снег.
Вецер уначы будзе заходні ўмераны, днём — пераменных напрамкаў парывісты. Месцамі па Брэсцкай вобласці ён узмацніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.
Фота: telegraf.com.ua