У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег, дождж, моцны вецер

У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег, дождж, моцны вецер

У нядзелю, 27 снежня, у Беларусі чакаецца мокры снег, дождж. У начныя гадзіны — амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, у дзённыя — у Брэсцкай вобласці. Месцамі магчымыя слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе пераменных напрамкаў. Уначы па Брэсцкай вобласці чакаецца яго ўзмацненне парывамі да 15-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла. А вось на Брэстчыне чакаецца ад 3 да 8 градусаў са знакам плюс.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі