У нядзелю ў Беларусі чакаецца да 23 цяпла, дажджы пройдуць толькі на ўсходзе

У нядзелю ў Беларусі чакаецца да 23 цяпла, дажджы пройдуць толькі на ўсходзе

У нядзелю, 22 траўня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі на ўсходзе месцамі і толькі ў дзённыя гадзіны. Што да тэмпературы паветра, то ўначы будзе ад 5 да 11 градусаў са знакам плюс, удзень — 17-23 цяпла (на Брэстчыне — да 25 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 23 траўня, будзе пераважна без ападкаў (зноў жа дажджы магчымыя месцамі на ўсходзе нашай краіны). Уначы тэмпература паветра складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 17-24 градусаў са знакам плюс.

Відэа, як вядучага прагнозу надвор'я ў жывым эфіры напалохаў павук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі