У нядзелю ў Беларусі будзе да 25 цяпла, пераважна без ападкаў

У нядзелю, 28 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўночны памяркоўны.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль (месцамі толькі 5-6), у дзённыя — 19-25 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што з-за сухога надвор'я на Гомельшчыне прагназуецца высокая пажаранебяспека, а ў цэнтральных раёнах вобласці яна будзе надзвычайнай.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі